• pikk22

Першы анімацыйны фільм "Будзьма беларусамі!"



Сёння прайшла презентация першага прафесійна зробленага анімацыйнага фільма, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.

Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.





  • 111290

Зрабі падарунак Беларусі UKANTAKTE )


Хутка 21 лютага - Дзень Роднай Мовы.
Мы радыя, паведаміць вам, што праект "Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову" цяпер і тут, у гэтай групе. Група актыўна жыве на прасторах vkontakte.


- Навіны , абмеркаванні , думкі , спрэчкі. Усё пра Родную Мову.
- Самыя цікавыя апытанні.
- Цудоўныя конкурсы.
- Знаёмства з беларускай музыкай.
- Вашы вершы.

І ЎСЁ ГЭТА ТУТ. http://vkontakte.ru/club3353897
Калі ласка , актыўна ўдзельнічайце ў жыцці групы.
Запрасіце ў групу сябра, суседа, знаёмага. Бо МЫ Ўкантакце.
  • 111290

Беларуская паштоўка на Валянцінаў Дзень!


Дарагі сябра!
На гэты дзень Любові мы падрыхтавалі для цябе падарунак — адмысловую віншавальную паштоўку. Гэта акурат тое, што трэба, каб павіншаваць каханую (ці каханага) на роднай мове.

Замовіць яе вельмі проста: напішы тут, альбо адашлі на mail@iniciative.org свой e-mail, імя, і (калі вас шмат) колькасць паштовак і іх тып. У тэме пазнач «валянцінка».
Неўзабаве мы паведамім табе час і месца, дзе паштоўку можна будзе забраць.

А калі ты жадаеш, каб тваё віншаванне сталася таемным сюрпрызам (памятаеш, як ананімныя валянцінкі ў школе? :) ), наўпрост дашлі на той жа e-mail (mail@iniciative.org) паштовую адрэсу чалавека (НЕ электронную, бо паштоўка абсалютна рэальная :) ), якому ты хочаш паслаць віншаванне. У тэме ліста пазнач "пошта". І яна, альбо ён, атрымае ананімнае віншаванне акурат на дзень Валянціна :)

Спадзяемся, наш падарунак прыйдзе табе даспадобы.
Шчаслівага свята!

P.S. Не тармазі, бо паштовак насамрэч можа на ўсіх і не хапіць :)

------------------------------------------------------------

Вось па гэтай спасылцы можна знайсці, як будуць выглядаць паштоўкі і абраць той выраянт, што найбольш пасуе:
http://www.iniciative.org/index.php?option=com_content&task=blogcategory&id=9&Itemid=14

Паводле http://www.iniciative.org/
Інфармацыйны партнёр “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову”
  • 111290

Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Антона Луцкевіча






Яго імя — сімвал нашай незалежнасці

27.01.2009 №13-14 - Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ, доктар гістарычных навук, прафесар
Народныя Воля


29 студзеня споўніцца 125 год з дня нараджэння Антона Луцкевіча.

Вяртанне

Доўгі час яго імя, як, на жаль, і імёны многіх выдатных сыноў Бацькаўшчыны, замоўчвалася ў савецкай Беларусі. А калі згадвалася, то для таго, каб выкрыць "варожую сутнасць" яго дзейнасці.

Толькі ў 90-х гадах ХХ і ў першым дзесяцігоддзі ХХІ веку імя Антона Луцкевіча стала больш вядомым. Выйшлі кнігі з ягонымі працамі. Асабліва адметная — "Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. Выбраныя творы" (Мінск, Беларускі кнігазбор, 2003). Укладальнік і даследчык яго дзейнасці — Анатоль Сідарэвіч.

У энцыклапедыях нават не заўсёды падаецца год яго смерці, бо афіцыйная дата смерці ў сталінскіх лагерах (1946 год) ставіцца пад сумненне даследчыкамі. Ёсць версія, што А.Луцкевіч быў расстраляны ў Мінску яшчэ да пачатку вайны. Іншая версія, больш праўдападобная, — памёр у ГУЛАГу на тэрыторыі Саратаўскай вобласці ў Аткарску 23 сакавіка 1942 года.

Collapse )

http://nn.by/index.pl?theme=nn/2005/40&article=sl-luck Твор Антона Луцкевіча «На Дзяды»
  • 111290

На кожны месяц па клясыку

Выйшаў каляндар “Клясыкі беларускай літаратуры” на 2009 год. Гэткі калядны падарунак зрабіла прыхільнікам айчыннага прыгожага пісьменства недзяржаўнае выдавецтва “Галіяфы”.

Намесьнік дырэктара выдавецтва “Галіяфы” Міхась Башура кажа, што такога выданьня ў Беларусі дагэтуль не было, хоць ідэя яго лунала ў паветры і раней. Патрэба ў ім відавочная.

“Справа ў тым, што наша моладзь слаба ведае сваіх клясыкаў, тым больш дрэнна ведае, як яны выглядалі. А тут ёсьць магчымасьць адначасова пабачыць, як выглядаў Янка Купала, і пачытаць урывак зь яго твору”.

Дванаццаць месяцаў — дванаццаць зьмешчаных у календары найбольш знакавых, на думку складальнікаў, асобаў беларускай літаратуры ад Максіма Гарэцкага да Ніла Гілевіча. Кожная старонка зьмяшчае фота клясыка беларускай літаратуры, даты жыцьця (або толькі дату нараджэньня, калі гэта наш сучасьнік) і ўрывак зь ягонага твору па-беларуску і па-нямецку. Рэч у тым, што выданьне насьценнага літаратурнага календара ініцыяваў Інстытут нямецкіх дасьледаваньняў. Таму тэксты ў ім пададзеныя на дзьвюх мовах.

Выбар асобаў для календара быў суб’ектыўны. У яго трапілі тыя беларускія пісьменьнікі XX стагодзьдзя, творы якіх падабаюцца ўкладальнікам і выдаўцам. Наўпроставай сувязі паміж месяцам і датамі жыцьця зьмешчанай на адпаведнай старонцы пэрсоны таксама няма.

На вокладцы літаратурнага календара зьмешчаны факсымільны тэкст верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?” Такі выбар, паводле словаў Міхася Башуры, — не выключэньне з суб’ектыўных прынцыпаў укладальнікаў.

“Я лічу, што кожны твор Янкі Купалы заслугоўвае таго, каб быць вынесеным на тытул любой кніжкі. У дадзеным выпадку, зноў жа, гэта быў суб’ектыўны падыход — пажаданьне Ірыны Герасімовіч, ініцыятаркі выданьня гэтага календара”.

Набыць літаратурны каляндар можна як у дзяржаўных кнігарнях, так і ў прыватных распаўсюднікаў.
http://www.svaboda.org/content/Article/1364015.html
  • 111290

Распачаўся фэст нефармальнай адукацыі

У ім бяруць удзел каля 90 арганізацый і больш за 200 чалавек зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, Даніі і Польшчы.
Імпрэзы праходзяць у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Ладзіць фэст асацыяцыя арганізацый, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй.
За час фэсту яго ўдзельнікі зьбіраюцца паслухаць і абмеркаваць некалькі дзясяткаў дакладаў, сустрэцца з рэдактарамі і аўтарамі часопісаў “pARTisan”, “Тэксты”, “Паміж”, “Маналёг”, “Druvis”, паўдзельнічаць у майстар-клясах і конкурсах.
pavodlie http://www.svaboda.org/content/Article/1328900.html